18-га мая наша прафесійнае сьвята і, разам з тым, самая праца. Мне, канешне, пашчасьціла, і давялося адпачыць разам з усімі, але многія нашыя супрацоўнікі працавалі да 00.00.
Нарэшце, зрабіла фатаграфіі, цяпер магу і ўражаньнямі падзяліцца.
Гэтым разам ужо нават і не імкнулася патрапіць ва ўсе музеі адразу, а накіравалася ў Мастацкі музэй, дзе ў мяне быў шанс стаць удзельніцай апакаліпсісу: павітацца са сьмерцю, перад тым адстаяўшы вялізную чаргу – ага, “чарга па
наблізіцца да Бога і вярнуць Яблык на дрэва, бо, вядома, уласьцівасьць Бога – аддаваць (Бог ёсьць Любоў), а чалавечае – браць; распавесьці пра добрыя ўчынкі і атрымаць за тое цыдулку з пажаданьнем; і на прыканцы сесьці на вялізны Нэакаўчэг, які павязе па прасторах Сусьвету ў іншыя Галактыкі. Ды, і сам Мастацкі музэй ператварыўся ў вялізны касьмічны карабель, з робатамі-гігантамі, з дзіўнымі абстрактнымі канструкцыямі, з трубамі і лесьвіцамі, з анёламі і дэманамі на ім, з увасабленьнямі 7 сьмяротных грахоў, з інапланецянамі, з неўраўнаважанымі, з рэінкарнацыямі... А наплыў людзей вельмі файна дапаўняў атмасферу Апакаліпсісу :). Пакуль стаялі з Ганечкай у чарзе па сьмерць, думалі, акурат да Апакаліпсісу і дацягнем.( Фатаграфіі з Ночы музеяў... )

Вас ждёт солнечное путешествие!
Получить доброе предсказание здесь!
Сапраўды, хачу болей падарожжаў - у Вільню, Львоў, Вернацца, Амстэрдам (музей Ван Гога), Тэатыўакан, Шаалінь. Хачу да мужа ў Кітай. Ведаеце, часам пачынае падавацца, што гэта нейкая асаблівая раскоша - мець магчымасьць у любую хвіліну, у любую секунду абняць каханага чалавека.
Ён кажа, што з усіх жаданьняў загадаў бы мяне... А я гуляю па вечаровых вуліцах і складаю вершы пра яго.
* * *
На Бярэзеншчыну да мастака, у музэi iмя якога працую ўжо больш за восем год. Нарэшце, выбралiся. Сёньня ў школе мастацтваў адбылася прэзентацыя кнiгi "Валенцiй Ваньковiч" зь серыi "Славутыя мастакi з Беларусi", складзеная нашымi навуковымi супрацоўнiкамi. Мо, хто бачыў, першым альбомам быў "Iван Хруцкi," дык гэты такой жа файнай якасьцi (хiба што рэпрадукцыi крыху больш жоўтыя), i, думаю, па такiм жа малым кошце, каб кнiга магла ўвайсьцi, лiтаральна, у кожны дом.
Лёгка дыхаецца, пах хвоi пасьля дажджу, а пах ляснога бэзу зусiм не такі, як садовага; адно што камароў столькі, што ажно німбам над галавою. Прынялі настолькі прыемна, настолькі, гасьцінна, што ажно неяк няёмка. Склалася адчуваньне, што я патрапіла ў госьці да Гогаля – да нас едзе Рэвізор: вымытыя з хлоркай падлогі, усё сьценка да сьценачкі, экскурсія па школе мастацтваў, і пасьля файнага канцэрту нас яшчэ ў кавярню адвялі і накармілі. Атрымалася сапраўднае сьвята. Дарэчы, кавярня, у якой мы елі, называецца не абы-як - “Амадэус”. Як вам ;)? І нічога, што там шматкі хлеба таўшчынёй у два з паловай пальцы! Затое... толькі ў мяне асацыяцыя на Моцарта?
А па дарозе я пабачыла яшчэ дзьве цікавыя рэчы – краму “Клопат” і надпiс на плоце: "I love you, Беларусь" (на якой гэта мове?).
Далей накіраваліся на Калюжыцы, дзе нарадзіўся В. Ваньковіч. Два-чатыры дамы карэнных жыхароў, а астатнiя, у асноўным, лецiшчы менчукоў. Кажуць, пiсьменнiк Яўген Хвалей захапiўся мясьцiнамi і вырашыў напiсаць кнiгу пра Валенція. Чакаймо.
Наведалі старыя могілкі, дзе захаваўся фамільны склеп Ваньковічаў, далей у Калюжыцкую бібліятэку, якой таксама прэзентавалі альбом, і, нарэшце, дадому.
Заўтра дзень музеяў, наша прафесійнае сьвята, у суботу пару экскурсій, торцік і - выходныя. Вось такое файнае завяршэньне майго музейнага стажу.
Не пасьпелi мы з Асяй i гарбату дапiць, як патэлефанавалi Майбахi i сказалi, што яны ўжо едуць. Мы ажно падскочылi. А далей доўгiя вечара-ноч у стылi "romantic": са сьвечкамi, торцiкамi, усьмешкамi i г.д. Так мае "нарадзiны" перарасьлi ў Асiны. Сьвята на дваiх. А яшчэ адны ўсьмешкi на дваiх, адны жарты, адны словы i словавычварэньнi - такога ўжо даўно не было - вось каб зусiм Адно. I на ноч: "Лю". Карацей, гэта мне ўсё каммпенсацыя за мiнулы год. Я шчАСЬлiв :).
Дзякуй, любая дзяўчынка, што ўжо адной толькi сваёй прысутнасьцю ў маiм жыцьцi нагадваеш, што гэты сьвет пазiтыўны, што ён поўнiцца ўсьмешкамi, такiмi ж яркiмi i шчырымi, як твая; што ў iм цуды i зьдзiўленьнi, радасьцi спасьцiжэньня невядомага; што ён - крынiца, якая наталяе смагу, якая жывiць i загойвае. Столькi пяшчоты да цябе, што баюся дакрануцца - ведаеш, як матылёк, у якога пылок на крылцах, i без яго будзе цяжка лётаць.
Няхай тваё жыцьцё поўніцца кветкамі, падарункамі і зьдзяйсьненьямі жаданьняў, як сёньня. Няхай веснавы ветрык заўсёды спрыяе табе, надзiмае ветразi i дапамагае рухацца наперад, да тваіх мэтаў, да тваіх жаданьняў. Няхай заўсёды верыцца, бо вера надае нам моцы. Няхай атрымліваецца тое, што цяжка, і няхай лёгкае падбадзёрвае цябе. Сьветлае дарогі табе па жыцьці і такога сапраўднага Шчасьця.
На выставу фатаграфий
“Ночной блокнот” у Studio67 "полистать страницы авторского блокнота от музыкантов из группы Port Mone и фотографов Максима Шумилина и Михаила Лещенко (Woodnotes)". Музыка і фота - найлепшае спалучэньне. На той выпадак, калі не давядзецца патрапіць, то некаторы час можна будзе пабачыць яе ў Ў-бары.
І яшчэ сюды:
Originally posted by
Моя вторая русскоязычная книга выходит в свет на этой неделе!
Про историю создания. Я слишком долго шел к этой книге. Я начал ее еще после первого странствия в Индию,в марте 2010, - после чего успел объехать всю Азию еще раз, пересечь Южную Америку, и вот только сейчас, спустя больше двух лет после задумки, она вышла в издательстве Treemedia…
( Далей... )
Нарэшце, выкладваю вершыкi:
* * *
А мне кажуць, у залi чаканьня рамонт -
здай квiток, i, маўляў, паварочвай налева.
"Як жа, стойце, спадарства! Чуваць што наконт
Прывітаньня з усходу са жменькаю веры?”
Пасажыры мяняюць вакзал на метро,
Грукат колаў i рэйкi - вядомая справа.
Я закутваю нос паглыбей ў палiто,
i няма, не вiдаць - нават цень свой схавала.
А рамонтныя службы, вiдаць, не змаглi
падзялiць на адсекi прастору маучаньня.
Што там крэслы, што сон той, калi
маё "быць" безь цябе - толькi заля чаканьня.
* * *
Маю права
зьвярнуць налева,
быць няправай,
быць шэрай,
выгінацца пытальнікам,
апускаючы галаву;
не атрымаўшы адказу - скручвацца
смоўжыкам задуменным,
і яшчэ глыбей -
ператварыцца ў кропку.
Бачыш?
І мноства недапісаных сказаў,
мноства "хацеў бы" і "мог бы".
Верыць,
што безь мяне над і - пуста.
Проста ведаць, што...
Маю права
зьвярнуцца па справах,
не высьвятляючы, хто "за", хто "супраць".
Пакідаць на скрыжаваньні
ў прарочага каменя
і крохамі рассыпаць шматкроп'е,
каб з'явіліся і.
Проста ведаць, што...

Яшчэ два ліста і...
( пад катам іншыя паштоўкі.. )
P.S.: Зь мяне - Хруцкі.
Posted via m.livejournal.com.
Затое зараз з курсаў вярталася ў адной саколцы; толькi па наблiжэньнi да дому кофтачку лёгенькую накiнула, каб мама не ругалася (ну, як ёй патлумачыць, што мне горача!).
Адмыслова ня села на транспарт, пад'ехаўшы толькi пару прыпынкаў да любiмага "лесу", што цягнецца ад Iрынкi ўбок мамiнага дому. Хвiлiн 15-20 прагулялася, падыхала сьвежым паветрам. Думкi пра фота, кантрасты не адпускаюць - уключаю музыку даволi гучна i паскараю крок. Вельмi файны зарад энэргii i, нарэшце, свабода.
P.S.: Дарэчы, у мяне 2 вершы - хочаце, падзялюся па вяртаньнi дадому (зараз пакуль у бацькоў)?
Упершыню стамiлася занятку, калi да заканчэньня яшчэ хвiлiн 20; упершыню чакала пяцiхвiлiннага перапынку на гарбату-чакалядку (дарэчы, дапамагло! + 50 балаў энэргii), бо адчувала, што ад аб'ёму iнфармацыi мозг проста ўскiпае. А па заканчэньнi занятку ўсе нiбы завiслi, i нiхто ня хоча разыходзiцца...
Магу толькi парадвацца таму, што ўсё ня так лёгка-хутка-радасна, бо каб яно было iнакш - значыцца, нiчога новага.
Проста запытайцеся. Проста дайце пачатак гісторыі. Каб верыла.
UPD: "А хочаш... хочаш я цябе абдыму? Моцна-моцна, і нікуды не адпушчу," - мабыць, адзінае пытаньне, на якое б адказала "так", і папрасіла б зьдзейсьніць.
- Пленку можно проявить в… растворимом кофе. Для этого понадобится вода (500мл), кофе (4 ч.л.), сода кальцинированная (2.5 ч.л.). Для фиксажа необходимо 500мл воды и 10 ч.л. соли. (Паспрабуй! Дарэчы, плёнка - яна дагэтуль неадзьнятая... ня ведаю, што ёй ужо дапаможа :))
- Впервые термин “мегапиксель” появился и стал употребляться в 1984 году. (вось такі вось год)
- Фотограф Йозеф Судек был одноруким. Правую руку художник потерял на войне. Однако, ему это не помешало стать гениальным фотографом. А учитывая то, что он работал старыми методами съемки, проявки и печати – нам остается только восхищаться его мастерством, талантом и мужеством! (Так што рухайся наперад, і ўсё ў цябе атрымаецца).
- Знаменитая фотография Эйнштейна с высунутым языком была сделана в 1951 году на дне рождения физика. Эйнштейн подарил её ведущему научно-популярных передач Говарду Смиту, а на обратной стороне карточки написал: «Вам понравится этот жест, потому что он предназначен всему человечеству».
- В ранних фотокамерах скорость работы центральных затворов была низкой, поэтому для съёмок движущихся объектов применяли затворы с движущимися шторками. Из-за этого фотографии едущих автомобилей получались с овальными колёсами. Однако это не воспринималось как дефект — считалось, что подобные снимки как нельзя лучше подчёркивают стремительность и скорость. Позже именно поэтому художники комиксов и мультфильмов часто изображали автомобили с овальными колёсами.
- Радугу можно увидеть не только днём. Существуют и лунные радуги, возникающие с помощью отражённого луной солнечного света. Так как этот свет существенно слабее прямого солнечного, для человеческого глаза лунная радуга обычно выглядит просто белой, но фотоаппарат с длительной экспозицией может зафиксировать её в цветном виде. (Праверым!)
- По статистике, на сегодняшний день только 2 из 10 снимков, сделанных цифровыми фотоаппаратами, печатаются на бумаге, а всего распечатано цифровых фотографий в мире более 65 миллиардов. Это значит, что скоро это количество превысит метку в 66 миллиардов, оно превысит количество фотографий в мире, распечатанных с пленки (данные на 2007 год). (Nota Bene!)
Фатограф - такі фатограф... :)
Прыслухоўваючыся да добрых людзей (ЛюТы!), цешу сябе думкай аб падабенстве. (хі-хі, пабалуем Эга)
Цікава, а як фатаграфуюць анёлы? Як яны сябе пры гэтым паводзяць? Як працуюць з мадэльлю? Ці часта на іх твары сьвеціца усьмешка узаемнасьці?...
Адно ведаю дакладна - упэўнена. Яны ўсё робяць упэўнена. Таму што яны проста ЁСЬЦЬ.
Але чую - выбух, i людзi ў аўтобусе хуценька перасоўваюцца на левы бок, каб пабачыць салют. Не доўга думаючы, сыходжу на першым жа прыпынку i бачу: у нас над аэрапортам* свой салют! Ды такi сапраўдны, зь вельмi разнастайнымi "кветкамi", з iскрынкамi i фантанамi, з шарамi ва ўсё неба i, наадварот, маленькiмi салюцiнкамi.
Узгадваю, як у дзяцiнстве паднiмалiся на дах нашага дому - тады гэта было больш бясьпечна, ды й лесьвiцы не закрывалi, - i з замiраючым сэрцам чакалi залпаў. Тады i колераў салюту было меней, i разнастайнасьцi ў спалучэньнях, але для нас малых гэта было у-ух! I мы зь сястрычкай крычалi: "Ура!" - як i зараз малёнкi вакол мяне. Весела.
Карацей, усiх са сьвятам! Веры ў пабеду - над сабой, над сваiм "не хачу", "не магу"; у пабеду за правую справу; пабеду вашых добрых iдэй, вашых праэктаў; пабеду таго, што вы называеце СВАIМ, з ашто змагаецеся і верыце.
-------------
А вось тут http://www.ctv.by/новости/новости-новост