?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Сакральныя дарогi

"Добры дзень i добрай дарогi," - сустрэлi мяне i iншых слухачоў Аксана Спрынчан i Яраш Малiшэўскi ў бiблiятэцы iмя Цёткi. Такi пачатак невыпадковы: бо сёньня мелася адбыцца вечарына паэтычнага тэатру "Арт.С" з паэтычна-міталягічнага праэкту "Сакральная Беларусь" - "Дарогi". Сакральныя крынiцы, сакральныя камянi, сакральныя дарогi...

Шмат выступоўцаў, кожны зь якiх паспрабаваў распавесьцi пра дарогi ў сваiм жыцьцi так, каб гэта было цiкава, каб выклiкаць у слухача ўсьмешку цi прапанаваць яму задумацца. І наколькi ж шмат выявiлася дарог!

Вiктар Шнiп, рэдактар "Мастацкай лiтаратуры", распавёў пра дарогi памiж бацькам i мацi, дарогу ў ложак, у горад i ў вёску, нарэшце, пра дарогу ў Рым. За iм Натальля Бучынская нагадала нам пра дарогi, якiя можна сустрэць у клясiкаў лiтаратуры: i строгiя, празрыстыя, звонкiя i чыстыя; i чароўна-прамянiстыя, сьветлыя, ясныя; i бiтыя, мулкiя; i ганебныя, турботныя. Псiхолагi ходзяць настраёвымi дарогамi, а фiлосафы - многадумнымi. Вось такi цiкавы вынiк.

Далей выступаў Серж Мiнскевiч, нястомнны вандроўнiк. Ён прасьпяваў сваю знакамiтую песьню "Трамвайны рок-энд-ролл", якая дужа падняла настрой. I дарэчы высказаў слушную думку аб тым, што чалавек заўсёды вандроўнік, бо пайсьці ў краму - таксама вандроўка. Сапраўды цiкава, га?

Каб крыху разварушыць слухачоў, Аксана i Яраш прапанавалi iм лiтаратурную вiктарыну, пра дарогi паэтычныя. Я запомнiла 4 пытаньнi, якiя прапаную i вам:
1. У каго з сучасных паэтаў ЖЖ называецца "Via est vita - Дарога - гэта жыцьцё"?
2. Хто напiсаў кнiгу "Доўгая дарога дадому"?
3. Хто з сучасных аутараў напiсау "Лясную дарогу"?
4. Якая дарога ёсьць самай кароткай?

Я зь лёгкасьцю адказала на тры пытаньнi i атрымала прыз-спакусу :) - батоньчык "Вiтоша". А вам як - i таго лягчэй ;)?

Далей выступаў Максiм Клiмковiч. Ён распавёў вельмi цiкавыя гiсторыi са свайго дарожнага жыцьця - сам працаваў у дарожна-будаўнiчай сьферы. Раскажу аб тым, што найбольш запомнiлася мне:

Давялося Максiму будаваць частку дарогi Масква-Брэст, пад Кобрынам, у мястэчку Дыбін, дзе ён упершыню сустрэўся з палешукамi. I здарылася такая гiсторыя:
Мясцовыя паскардзiлiся, што зьнiкаюць качкi ды гусi. Вiнаватыя, вядома ж, дарожнiкi, як прышлыя. Давялося расьсьледваць, у вынiку чаго стала вядома, што мясцовыябылыя зэкi ўвечары выходзiлi на луг са скрыняй, у якую клалi хлеб i падпiралi крышку палкай, кшталту, мышалоўкi. Гусi з качкамi i забягалi туды паласавацца. Такая вось вячэра :).

Але ж ня толькi зэкi былi злодзеяватымi. Вы б чулi, як трэба было сьпiсваць знаходзячуюся на баланьсе газавую плiту!

* * *
На вечарыне было вельмi весела, але i пазнавальна. I ў гэтым сэньсе вельмi цiкава было паслухаць Iрыну Клiмковiч, якая расказала аб мiта-паэтычным сэньсе дарог, розных забабонах зьвязаных зь iмi, i Вячаслава Раковiча. Вось вы, напрыклад, ведалi, што слова "шлях" паходзiць ад нямецкага "шляхэн" = вайсковы паход (чытала аб гэтым у сувязi са шляхцiчамi). Але ўжо зусiм запамятавала, што на Беларусi заўжды лiчылася, што дарогi будавалі волаты i князi. Дарога - чужая прастора. Тут як жабракі, старцы (іх выгляд, па верваньнях, прымаў Бог); так і нячысьцікі. На дарогi прыносiлi ахвяраваньнi; клалi палотны, каб жабракi маглі сшыць зь iх сабе мех.

Вячаслаў Раковіч, геолаг, распавёў пра балотныя аплiкацыi на твар, пра дарогi балотныя, пра скарбы ў iх, пра сакральныя месцы ля балотных сьцежак i сакрэтныя дарогi,якiя ведалi толькi мясцовыя жыхары. Расказаў пра тое, як можна выбiрацца з балота, i зьвярнуў асаблiвую ўвагу на тое, што там, дзе сьвежыя расьліны, там глыбіня. Балоты - гэта наша жыцьцё i наш шлях. Ай-да, у балота ))!

Караценькiя i ня вельмi дарогi свайго жыцьця ўзгадалi Рагнед Малахоўскi i Зьмiцер Сiдаровiч. Зьмiцер нават прасьпяваў дзьве жартаўлiвыя песенькi пра дарогу, як шлях ад аднаго чалавека да другога.
Свае вершы пачыталi Юлiя Новiк i Алесь Емельянаў. А Анатоль Зэкаў, якi ўмее распавядаць пра сур'ёзнае весела i пра вясёлае сур'ёзна, расказаў цiкавыя байкi.

* * *
А пасьля ў мяне яшчэ быў добры вечар зь Юркам Iрынкай i Сярожачкам. I так цiха-цiха, добра-добра.

Comments

( 2 камэнтара — Пракамэнтаваць )
sprynchan
30 Кст 2011 16:33 (UTC)
дзякуй!
Вось так і нараджаецца дарога да гледача...
paplauskaja
30 Кст 2011 17:46 (UTC)
ухаха
літаратары такія літаратары.....
( 2 камэнтара — Пракамэнтаваць )